BE RU EN

Зяленскі аб пастаўках ATACMS: Я знаходжуся ў пазітыве

  • 25.02.2024, 18:54

Украіна разлічвае атрымаць ракеты далёкасці дзеяння 300 км.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў, што станоўча настроены наконт магчымых паставак дальнабойнай зброі, сярод іншага ATACMS, пасля апошніх перамоў з заходнімі партнёрамі.

Пра гэта Зяленскі заявіў на прэс-канферэнцыі ў нядзелю, паведамляе "Еўрапейская праўда".

Зяленскі адзначыў, што Украіна разлічвае атрымаць ракеты ATACMS далёкасці дзеяння 300 км.

“Вы разумееце, для чаго нам гэта трэба, не хацеў бы казаць пра дэталі - але мы разумеем, для чаго. І Расея разумее, што мы будзем з гэтым рабіць”, - сказаў Зяленскі.

“Сапраўды, мы вельмі доўга працуем над дальнабойнай зброяй. Я б адказаў абагульнена. Я знаходжуся ў пазітыве ад нядаўняга адказу нашых партнёраў наконт гэтай зброі”, - сказаў прэзідэнт Украіны.

Апошнія навіны