Польскія фермеры заблакавалі галоўную магістраль у Нямеччыну
- 25.02.2024, 20:26
Фермеры пратэстуюць супраць росту падаткаў і празмерна абмежавальных правілаў ЕЗ.
Польскія фермеры, якія пратэстуюць супраць росту падаткаў і празмерна абмежавальных правілаў ЕЗ, заблакавалі галоўную аўтамагістраль, што вядзе ў Нямеччыну, паведамляе агенцтва AFP у нядзелю, 25 лютага.
Блакада аўтамагістралі А2 каля места Слубіцаў на мяжы з Нямеччынай пачалася а 13.00 мясцовага часу, паведаміў прэсавы сакратар мясцовай паліцыі. Першапачаткова фермеры планавалі зладзіць 25-дзённую блакаду, аднак пасля перамоў з мясцовымі прадпрыемствамі і вознікамі скарацілі яе тэрмін.
Адзін з арганізатараў паведаміў агенцтву AFP, што магістраль можа быць разблакаваная ў панядзелак, 26 лютага. “Гэта будзе залежаць ад рэчаў, якія мы не можам прадказаць. Нам трэба пачаць ставіцца да сябе сур'ёзна», — сказаў прадстаўнік фермераў.