Чарнаморскі флот РФ адступае
- 26.02.2024, 10:57
Знішчэнне караблёў "Іванавец" і "Цэзар Кунікаў" ударыла па Расіі.
Паспяховыя напады Украіны ў Чорным моры ўвесь час прымушаюць Чарнаморскі флот Расеі адступаць. Пасля спынення збожжавай ініцыятывы, Украіна здолела ўсталяваць сваё дамінаванне ў заходняй частцы Чорнага мора. Пра гэта паведаміла выведка Брытаніі.
«Нягледзячы на здольнасць Расеі працягваць удары па Украіне, выкарыстоўваючы судны ва ўмовах такой-сякой бяспекі ўсходняга Чорнага мора, становіцца ўсё больш відавочным, што абарончая пазіцыя, абраная для памяншэння неканвенцыйнага падыходу Украіны да марской вайны, не працуе так, як было задумана», - адзначылі ў выведцы.
Знішчэнне караблёў "Іванавец" і "Цэзар Кунікаў" ударыла па Расеі і прывяло да звальнення другога камандзіра ЧФ. У той жа час стратэгічны падыход Украіны пазбавіў Расею магчымасці ўмешвацца ў марскія гандлёвыя маршруты. Пасля згасання Чарнаморскай збожжавай ініцыятывы, Украіна ўмацавала свой уплыў у заходнім Чорным моры.
"Гэта прывяло да павелічэння яе экспарту праз аднабаковы гуманітарны калідор, забяспечыўшы большыя аб'ёмы гандлю, чым у рамках BSGI, паставіўшы іх на ўзровень да даваеннага ўзроўню", – рэзюмавалі ў брытанскай выведцы.