На Бахмуцкім кірунку акупанты расстралялі дзевяць украінскіх ваеннапалонных
- 26.02.2024, 11:29
Яны выйшлі з паднятымі рукамі.
Расейскія акупанты ў суботу, 24 лютага, расстралялі дзевяць бяззбройных украінскіх ваеннапалонных на Бахмуцкім кірунку. Пра гэта паведамляе аналітычны партал DeepState.
Папярэдне, загінулі байцы 92 АМБр УСУ або вайскоўцы з іншых падраздзяленняў.
"Учора была надзея, што хлопцы з гэтай пазіцыі выжылі і ў палоне, але кадры, якія сёння былі апублікаваныя, дэманструюць пакаранне байцоў Сіл абароны", — зазначаецца ў паведамленні.
На апублікаваным відэа бачна, як украінскія вайскоўцы выходзяць з акопа з паднятымі ўверх рукамі. Іх прымушаюць класціся тварам да зямлі, а затым - расстрэльваюць.
DeepState піша, што за апошні час расейскія тэрарысты ўчынілі шмат расстрэлаў украінскіх вайскоўцаў, якіх бралі ў палон.