Навальнага дамовіліся абмяняць за дзень да яго забойства
- 26.02.2024, 14:03
Расейскага апазіцыянера хацелі абмяняць на афіцэра спецыяльнага прызначэння ФСБ.
Паплечніца забітага расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага Марыя Пеўчых выпусціла відэа, у якім распавяла аб падрыхтоўцы абмену зняволенага палітыка на афіцэра спецыяльнага прызначэння ФСБ Вадзіма Красікава, асуджанага за забойства Зелімхана Хангашвілі ў Нямеччыне.
"Навальны найбліжэйшыя дні павінен быў быць на волі", — гаворыцца ў роліку, апублікаваным на ягоным канале.
Увечары 15 лютага, як сцвярджае Пеўчых, яна атрымала пацвярджэнне, што перамовы аб абмене Красікава на Аляксея Навальнага і двух грамадзян ЗША вядуцца і "знаходзяцца на фінальнай стадыі". Адным з пасрэднікаў выступаў расейскі алігарх Раман Абрамовіч.
На думку Пеўчых, Пуцін не хацеў бачыць Навальнага на волі і пазбавіўся ад “прадмета гандлю”, каб абмяняць Красікава на кагосьці яшчэ.