BE RU EN

Легкавушка пратараніла рэйсавы аўтобус пад Рагачовым

  • 26.02.2024, 16:58

Ёсць ахвяры.

Аварыя з удзелам легкавога аўтамабіля і рэйсавага аўтобуса адбылася раніцай у Рагачоўскім раёне. Адзін чалавек загінуў і пяцёра пацярпелі, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкаму.

Блізу 07:00 мужчына за стырном Ford выехаў з Рагачова. Праз некалькі хвілін, паводле папярэдніх звестак, 40-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу руху. У гэты момант там ехаў рэйсавы аўтобус МАЗ.

Адбылося лабавое сутыкненне, аўтамабіль выкінула ў кювет. Пасажырка легкавушкі атрымала смяротныя траўмы і памерла на месцы ДТЗ, дапамога медыкаў спатрэбілася чатыром пасажырам рэйсавага аўтобуса і кіроўцу Ford.

Апошнія навіны