BE RU EN

У Менску пасажыры штурхалі тралейбус

  • 26.02.2024, 17:33

Відэафакт.

Сёння ў Менску пасажыры штурхалі тралейбус. Як паведамляе «Мінсктранс»:

- З 09:37 на вуліцы Кнорына, бульвары Талбухіна ў кірунку вуліцы Кузьмы Чорнага адбылося прыпыненне руху тралейбусаў на маршрутах №№ 29,61. Рух маршруту нумар 61 арганізаваны на вул. Кедышкі, маршруту №29 — на вуліцы Каліноўскага, праспекце Незалежнасці, вуліцах Філімонава і Кедышкі. Рух адноўлены а 09.50.

У гэты ж час мінакі, як піша blizko.by, маглі назіраць такую сітуацыю. У тым месцы, дзе вуліца Кнорына ўпіраецца ў Талбухіна, утварыўся ланцужок тралейбусаў. У нейкі момант пярэдні тралейбус пачалі штурхаць уручную. Гэта машына з бартавым нумарам 5491, якая ішла 61-м маршрутам.

На фота і відэа добра бачна, што робяць гэта два чалавекі ў аранжавых камізэльках — відавочна, кіроўцы тралейбусаў, — і чатыры чалавекі ў звычайным адзенні, імаверна, пасажыры саміх тралейбусаў. Пры гэтым яны трымаюць у руках партфелі, пакеты, тэчкі: зразумела, што гэта не вельмі зручна. Крайні левы чалавек з партфелем нават выходзіць злева за габарыты тралейбуса.

Шасцёрка адштурхвала тралейбус некалькі дзясяткаў метраў, да павароту бульвара Талбухіна.

Апошнія навіны