BE RU EN

У Менску з крыгі выратавалі сабаку

  • 26.02.2024, 19:08

Здарэнне адбылося на вадасховішчы «Дразды».

У Менску з крыгі выратавалі сабаку. Здарэнне адбылося на вадасховішчы «Дразды».

Мясцовай выратавальнай станцыі паведамілі, што ў цэнтры возера на крызе знаходзіцца сабака. Каб дабрацца да яе, выратавальнік поўз па лёдзе. Жывёліна была напалоханая, але паслухмяна села на спецсродак «Марс» на паветранай падушцы. На ім сабаку і давезлі да берага. Дарэчы, там яе чакаў гаспадар, які назіраў за выратавальнай аперацыяй, паведамляе БелТА.

У перыяд раставання лёду такія аперацыі нярэдкія, яны праходзяць у розных рэгіёнах краіны. Напрыклад, у Лепельскім і Гомельскім раёнах выратавалі казуляў, якія трапілі ў палонкі.

Апошнія навіны