«Гэта не лясун, гэта еці з вуліцы Мантажнікаў!»
- 26.02.2024, 20:02
Незвычайны пасажыр у менскім метро збянтэжыў карыстальнікаў сацсетак.
Незвычайны пасажыр быў заўважаны ў менскім метро. Відэа апублікаванае ў Instagram «Менск Live».
На кадрах чалавек у «валасатым» гарнітуры з цалкам закрытым тварам спакойна ехаў у вагоне.
«Сёння ў Менску ехаў лясун, вы не сустракалі?» – так падпісаны ролік.
Карыстальнікі ў каментарах пачалі варажыць, хто ж гэта мог быць. Некаторыя пажартавалі, што гэта зусім не лясун.
«Яму проста на 23 лютага ніхто не падараваў станок для галення, пену, майткі ды шкарпэткі», «Гэта не лесун, гэта еці з вуліцы Мантажнікаў!», «Ваў! Гарнітур, па-мойму, шыкоўны», «Інтраверт», – пажартавалі каментатары.
Тым часам некаторыя задумаліся, хто ведае, чаго ад яго можна чакаць і як яго прапусцілі ў метро.