Украінскія марскія пяхотнікі знішчылі расейскую пускавую ўстаноўку «Ланцэт» на Херсонскім кірунку
- 26.02.2024, 20:21
Відэафакт.
Каля Радэнска на Херсоншчыне марскія пяхотнікі 140-га асобнага выведнага батальёна і 38-й асобнай брыгады знішчылі мабільную пускавую ўстаноўку «Ланцэт».
Відэа са знішчэннем было апублікаванае прэс-службай 38-й асобнай брыгады марской пяхоты Украіны.
Адзначаецца, што дзякуючы аэравыведнікам атрымалася заўважыць мабільную пускавую ўстаноўку, якая была змантаваная на базе грузавіка КамАЗ 4310. Усяго ў кузаве былі 3 баражавальныя боепрыпасы тыпу «Ланцэт». Пасля запуску аднаго з іх грузавік рушыў да хованкі.
Расейскія вайскоўцы спрабавалі замаскаваць машыну пад дрэвамі, гаворыцца ў паведамленні. Знішчэнне адбылося за 20 кіламетраў ад лініі фронту.
Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео