Літва будзе правяраць збожжа з РФ і Беларусі
- 26.02.2024, 20:29
Захады будуць датычыцца як тавараў, што імпартуюцца ў Літву, так і тых, што ідуць транзітам праз Клайпедскі порт.
Міністэрства сельскай гаспадаркі Літвы ўзмацняе кантроль за імпартам збожжа з Расеі, Беларусі і акупаваных РФ тэрыторый Украіны, Малдовы і Грузіі.
Пра гэта паведамляе LRT.
Пасля пачатку дзеяння загада міністра ўсе пастаўкі збожжа і збожжавых прадуктаў з гэтых краінаў і тэрыторый будуць спыненыя і правераныя, гаворыцца ў прэс-рэлізе міністэрства.
Кожны вагон цягніка або транспартны сродак, які перавозіць збожжа і збожжавыя прадукты з гэтых краінаў і тэрыторый, будуць аглядаць.
Прадукцыю будуць правяраць на ўтрыманне рэшткаў пестыцыдаў, мікатаксінаў і металаў (свінцу і кадмію), а таксама правяраць паходжанне прадукцыі.
Узмоцненыя захады будуць датычыцца як тавараў, што імпартуюцца ў Літву, так і тых, што ідуць транзітам праз Клайпедскі порт.