Знішчэнне расійскіх Су-34/35: з'явіліся новыя спадарожнікавыя здымкі
- 28.02.2024, 10:04
На месцы падзення выгарала цэлае поле.
У сеціве з'явіліся новыя спадарожнікавыя здымкі з месцаў катастрофы расейскіх самалётаў Су-34/35. Пра гэта паведаміў OSINT-аналітык з нікам “Dnipro OSINT з Гарбузом” у Telegram.
“Мы са з'яўленнем добрых спадарожнікавых здымкаў адразу ж праверылі заяўленыя Алешчуком месцы падзення расейскай авіяцыі, ён публікаваў лакацыю з дапамогай сістэмы Cospas-Sarsat, у той жа час Fighterbomber (расейскі лётчык Ілля Туманаў – рэд.) адмаўляў працу гэтай сістэмы”, – гаворыцца ў публікацыі.
Як адзначае аналітык, на больш ранніх спадарожнікавых здымках паказана месца падзення Су-34/35, збітага 17 лютага, з далейшым узгараннем наваколля. На новым здымку можна заўважыць такое ж згарэлае поле пасля падзення Су-34. Пры гэтым расейскія вайсковыя блогеры адмаўлялі знішчэнне Су-34.
Яшчэ адзін здымак паказвае месца катастрофы Су-34, які быў збіты 19 лютага. На свежым здымку відаць абгарэлы пляц поля на месцы падзення абломкаў расейскага самалёта.
Акрамя таго, аўтар допіса паказаў верагодную лакацыю збітага Су-34/35 у раёне мяжы.
“Такім чынам мы зноў даказалі хлусню ваенкараў і падвысілі давер Алешчуку, бо яго адзнакі непамылковыя", – адзначыў аналітык.
Нагадаем, 27 лютага Мікалай Аляшчук заявіў, што Узброеныя сілы Украіны (другі раз за дзень збілі расейскі знішчальнік Су-34). Паводле ягоных слоў, пры такіх стратах авіяцыя расейцаў павінна была б задумацца і прынамсі на час "спыніць авіяцыйныя мясныя штурмы".
Раней, з 17 да 21 лютага, украінскім вайскоўцам удалося збіць сем расейскіх знішчальнікаў і бамбавікоў Су-35 і Су-34, якія акупанты выкарыстоўваюць для ўдараў па Украіне.