BE RU EN

Жыхароў Берасцейскай вобласці просяць запасацца вадой

  • 28.02.2024, 11:56

У чым прычына?

Жыхароў Кобрына просяць запасацца вадой. У гарадской сетцы магчымыя перабоі ў падачы вады, а таксама пагаршэнне яе якасці.

Кобрынскі раённы водаканал паведамляе, што будзе адбывацца "прамыванне сетак халоднага водазабеспячэння". Яно пачнецца а 9-й гадзіне раніцы 29 лютага і працягнецца да 6-й гадзіны раніцы 1 сакавіка. У гэты час знізяць ціск халоднай вады ў гарадской сетцы.

Жыхарам Кобрына абяцаюць падвоз вады "згодна з заяўкамі".

Апошнія навіны