МЗС Літвы аб адпраўцы заходніх войскаў ва Украіну: Ініцыятыва заслугоўвае ўвагі
- 28.02.2024, 14:43
Сітуацыя патрабуе палітычнага лідарства, амбіцый і смеласці думаць нестандартна.
Ініцыятыва аб магчымасці размяшчэння заходніх наземных войскаў ва Украіне - заслугоўвае ўвагі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Twitter-старонку міністра замежных спраў Літвы Габрыэлюса Ландсбэргіса.
«Лёс Еўропы вызначаецца на палях бітваў ва Украіне. Такія часы патрабуюць палітычнага лідарства, амбіцый і смеласці думаць нестандартна. Ініцыятыва, якая стаяла за ўчорашняй сустрэчай у Парыжы, заслугоўвае ўвагі», - напісаў кіраўнік Міністэрства замежных спраў Літвы.
Размяшчэнне заходніх войскаў ва Украіне
26 лютага ў Елісейскім палацы ў Парыжы адбылася працоўная сустрэча блізу 20 еўрапейскіх лідараў. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі спосабы супрацьстаяння Расеі і магчымыя шляхі дапамогі Украіне ў супрацьстаянні агрэсару ў кантэксце абвастрэння сітуацыі на фронце за апошнія тыдні.
Падчас саміту прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон не выключыў, што NАТО ўвядзе войскі для дапамогі Украіне. Галоўная праблема, паводле ягоных слоў, у тым, што цяпер адсутнічае кансэнсус у гэтым пытанні.