У Севастопалі раздалася серыя "вельмі гучных" выбухаў
- 28.02.2024, 15:26
Адразу ў некалькіх раёнах.
На часова акупаванай Крымскай паўвыспе ў сераду, 28 лютага, прагрымелі выбухі. Гучныя гукі чулі ў розных раёнах Севастопаля. Пра гэта паведамляе "Крымскі вецер" у Telegram.
Як адміністратарам канала распавялі мясцовыя, выбухі "добра чулі" на Паўночным баку і на Карабельным баку Севастопаля.
Аб тым, што ў крымскім горадзе "вельмі гучна" а 13:21 заявілі і ў мясцовым Telegram-канале "Чп/Севастополь".
"На Паўночнай пастаянна чуваць выбухі, дзеці напалоханыя, уцякаюць дадому, інфармацыю ніякую не выкладваюць", — гаворыцца ў паведамленні.
На момант публікацыі матэрыялу кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Севастопаля Міхаіл Разважаеў не пракаментаваў выбухі ў горадзе. Інфармацыя аб разбурэннях і пацярпелых пакуль адсутнічае.