Беларус страціў вока на вытворчасці, а пакаралі за гэта невінаватага
- 28.02.2024, 15:50
Высветлілася, што дакументы былі падробленыя.
Старшыню ўправы Чэрыкаўскага раённага спажывецкага таварыства асудзілі за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. Ён сфальсіфікаваў дакументы аб траўме, якую атрымаў на вытворчасці адзін з ягоных падначаленых, і з-за гэтага пакаралі невінаватага чалавека, паведамілі ў пракуратуры.
З работнікам Чэрыкаўскага райспажыўтаварыства на вытворчасці адбыўся няшчасны выпадак, у выніку якога ён страціў вока. Кіраўнік вырашыў схаваць хібы і пралікі ў сферы аховы працы - ён унёс фальшывыя звесткі і запісы аб інцыдэнце ў афіцыйныя дакументы і ў такім выглядзе адправіў у дзяржінспекцыю аховы працы.
На падставе падробленых дакументаў правялі спецыяльнае расследаванне здарэння і прыцягнулі да адказнасці невінаватага работніка таварыства.
Як у выніку выйшлі на кіраўніка-фальсіфікатара - у ведамстве не ўдакладнілі. На судзе ён сваю віну не прызнаў.
Фігуранта прызналі паводле ч.2 арт. 424 КК і далі два гады калоніі з адтэрміноўкай. Яго таксама пазбавілі права займаць кіроўныя пасады на тэрмін 5 гадоў. Прысуд увайшоў у дзеянне.