Стала вядома, якім будзе надвор'е ў першыя дні сакавіка
- 28.02.2024, 16:06
Прагноз сіноптыкаў.
29 лютага варункі надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Польшчы ва ўсходнім кірунку. Чакаецца воблачна з прасвятленнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, паведамляе pogoda.by.
У начны і ранішні час месцамі туман. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад -1°С на ўсходзе да +7°С на паўднёвым захадзе, максімальная ўдзень +4..+10°С, на поўдні да +12°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе слаба расці.
1-2 сакавіка рэспубліка апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачна з прасвятленнямі. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні сярэдні, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3..+4°С, на захадзе да +6°С, максімальная ўдзень ад +5°С на паўночным усходзе да +15°С на паўднёвым захадзе.