У РФ прапагандыст пачаў непрыстойна лаяцца ў жывым эфіры
- 28.02.2024, 17:35
Яму не спадабаліся «разумныя» фармулёўкі.
Расейскі прапагандыст Сяргей Кіньябаеў, які з'яўляецца даверанай асобай так званага «кандыдата ў прэзідэнты» ад камуністаў Мікалая Харытонава, зняславіўся ў жывым эфіры федэральнага канала.
Падчас свайго выступу на дэбатах, прысвечаных «культурнаму коду» грамадзян РФ, гэты прапагандыст абурыўся праз занадта «разумныя» фармулёўкі.
З яго слоў, інтэлектуальны ўзровень расейцаў настолькі нізкі, што яны нават не зразумеюць, аб чым ідзе размова.
«Перш, чым пачаць выступаць, хачу панаракаць крыху складальнікам тэматыкі. Нейкія мудрагелістыя фармулёўкі. У нас тут не навуковы сімпозіум, а абмеркаванне, так сказаць, надзённых праблем. Вось, культурны код. Які, бл*, нах*й, культурны код, калі адсоткаў 80 насельніцтва паняцця не маюць пра гэтае вызначэнне», — паскардзіўся расейскі дэбатар.