Пашынян: АДКБ пагражае бяспецы Арменіі
- 28.02.2024, 18:21
Ерэван можа і дэ-юрэ замарозіць стасункі з вайсковым блокам.
Арменія дэ-факта замарозіла стасункі з АДКБ, замарозіць і дэ-юрэ, калі праблемы ў пытанні яе дзейнасці не будуць развязаныя, заявіў у парламенце прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, паведамляе «РБК-Украіна».
З яго слоў, такая пазіцыя з'яўляецца пагрозай для нацыянальнай бяспекі Арменіі.
«АДКБ насуперак сваім абавязальніцтвам у забеспячэнні адпаведнай пазіцыі ў пытанні бяспекі Арменіі робіць адваротнае. Цяпер мы дэ-факта замарозілі (сяброўства ў АДКБ), і калі гэты працэс працягнецца, замарозім і дэ-юрэ. А што нам рабіць?», - задаўся пытаннем прэм'ер Арменіі.