BE RU EN

CNN: Пентагон разглядае магчымасць выкарыстання $4 млрд для дапамогі Украіне

  • 28.02.2024, 20:46

Падрабязнасці.

Пентагон узважвае, ці варта выкарыстоўваць астатнюю крыніцу фінансавання ваеннай дапамогі для падтрымкі ваенных намаганняў Украіны, нават без гарантый таго, што гэтыя сродкі будуць кампенсаваныя Кангрэсам.

Пра гэта паведамляе CNN.

У Міністэрства абароны па-ранейшаму ёсць блізу 4 мільярдаў даляраў прэзідэнцкіх сродкаў для Украіны, што дазваляе Пентагону выкарыстоўваць свае ўласныя запасы для адпраўкі ваеннай тэхнікі ў Кіеў.

Але Пентагон раней не хацеў выдаткоўваць любыя пакінутыя грошы без гарантыяў, што яны будуць кампенсаваныя Кангрэсам з дапамогай запыту адміністрацыі на дадатковае фінансаванне памерам 60 мільярдаў даляраў, паколькі забранне з запасаў Міністэрствы абароны без плану папаўнення гэтага абсталявання можа паўплываць на ваенную гатовасць ЗША.

Але паколькі Украіна ўсё больш адчайна мае патрэбу ў ваеннай дапамозе ЗША, а ў Палаце прадстаўнікоў адмаўляюцца праводзіць галасаванне ў пытанні вылучэння новага фінансавання, высокапастаўленыя чыноўнікі Міністэрства абароны абмяркоўваюць, ці існуе якая-небудзь унутраная фінансавая падушка, якая дазволіла б міністэрству выдаткаваць прынамсі частку гэтай дапамогі з астатніх 4 мільярдаў даляраў на дапамогу Украіне ў барацьбе з Расеяй.

Ніякіх пастановаў пакуль не прынята, але размовы пра гэты варыянт і іншыя патэнцыйныя планы Б становяцца ўсё больш актуальнымі цягам апошніх некалькіх тыдняў, паколькі сітуацыя на полі бою ва Украіне становіцца ўсё цяжэйшай.

Апошнія навіны