BE RU EN

NASA зафіксавала ўзмацненне выцечкі паветра ў расейскім сегменце МКС

  • 28.02.2024, 21:21

Паветра ў модулі «Зорка» стала сыходзіць у два разы хутчэй.

Паветра ў пераходнай камеры модуля «Зорка» расейскага сегмента Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) стала сыходзіць у два разы хутчэй, заявіў кіраўнік праграмы NASA на МКС Джоэль Мантальбана.

«Мы бачылі, што выцечка павялічылася прыкладна за тыдзень да апошняга запуску "Прагрэсу" і ягонай стыкоўкі са станцыяй», – сказаў ён (цытата паводле «Інтэрфакса»).

Паводле словаў Мантальбана, на бяспеку экіпажу гэта сур'ёзна не паўплывае. NASA працуе з расейскімі калегамі наконт далейшых крокаў, дадаў ён.

У прэс-службе «Раскосмасу» пацвердзілі РБК факт выцечкі паветра на борце МКС. «Экіпаж рэгулярна праводзіць працы ў пошуку і ўхіленні магчымых месцаў выцечкі, а звесткі, якія паступаюць з борта станцыі, перадаюцца для аналізу спецыялістам у штатным рэжыме. Экіпажу і станцыі нічога не пагражае», – паведамілі ў дзяржкарпарацыі.

У «Раскосмасе» адзначылі, што «састарванне канструкцыі станцыі і няспынны рост неабходнасць правядзення рамонтна-аднаўленчых працаў на борце займаюць значную колькасць часу экіпажу».

Пасля падзення ціску на МКС у жніўні 2020 года ўвесь экіпаж станцыі быў ізаляваны ў модулі «Зорка». Выцечку паветра змаглі знайсці толькі праз месяц. У «Раскосмасе» меркавалі, што прычына непаладкі знаходзіцца ў амерыканскім сегменце МКС, аднак яна была ў модулі «Зорка». Герметычнасць модуля паабяцалі аднавіць і запэўнілі ў адсутнасці пагрозаў жыццю і здароўю экіпажу. Расколіну замазалі, выцечка кіслароду паменшылася, але не спынілася. У NASA тады дапускалі магчымасць ізаляцыі гэтага модуля ў выпадку неўхілення выцечак.

Апошнія навіны