У Маскве пачаўся перапалох з-за развітання з Навальным
- 1.03.2024, 9:56
Да храма з'язджаюцца аўтазакі.
У Маскве па дарозе ад метро Мар'іна да царквы каля Барысаўскіх могілак, дзе сёння пройдзе развітанне з Аляксеем Навальным і пахаванне, паставілі калідор з металічных агароджаў, піша «Медыязона».
Больш за ўсё паліцэйскіх аўтамабіляў і аўтазакаў зараз ля храма, да яго працягваюць з'язджацца машыны сілавікоў.
На Брацееўскім мосце, дзе таксама стаяць агароджы ўздоўж ходніка, на абодвух берагах Масквы-ракі працуюць сілавікі. Яны правяраюць дакументы і асабістыя рэчы мінакоў.