BE RU EN

Якія пункты пропуску застаюцца працаваць на мяжы Беларусі з ЕЗ

  • 1.03.2024, 14:06

Красамоўная ілюстрацыя.

Чатыры гады таму з Беларусі ў Еўразвяз можна было трапіць праз 14 памежных пераходаў, зараз - усяго праз пяць, прычым адзін з іх адкрыты толькі для грузавога транспарту, адзначае DW, паказваючы, як гэта выглядае наглядна.

Напярэдадні карціну праілюстравала «Радыё Свабода».

1 сакавіка Літва закрыла яшчэ два памежныя пераходы, а таксама на 50% скараціла колькасць дазволаў на пасажырскія перавозкі праз Каменны Лог і Беняконі, якія застаюцца адкрытымі.

У сувязі з гэтым беларускай мытняй аператыўна прыняты меры для павелічэння колькасці супрацоўнікаў, якія працуюць у адкрытых пунктах пропуску. Акрамя таго, як гаворыцца ў яе заяве, у мэтах змяншэння часу правядзення мытных аперацый у гэтыя пункты пропуску будуць перанакіраваныя тэхнічныя сродкі мытнага кантролю з закрытых пунктаў пропуску.

Апошнія навіны