ГУР атакавала расейскі ЗРПК «Панцыр-С1» у Белгародскай вобласці
- 1.03.2024, 15:02
Відэа.
Украінскія ыведчыкі паспяхова атакавалі расейскі зенітны ракетна-гарматны комплекс (ЗРПК) "Панцыр С-1" у Белгарадскай вобласці. Таксама ў выніку ўдару ранення атрымалі двое акупантаў.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны.
Як піша выведка, удар адбыўся 29 лютага паблізу населенага пункта Галоўчына Грайваронскага раёна Белгарадскай вобласці.
«Пасля трапляння «Панцыр С-1» выведзены з ладу, а ягоны экіпаж панёс санітарныя страты - раненні атрымалі двое расейскіх акупантаў», - дадае выведка.
Адзначаецца, што комплекс прызначаны для пакрыцця ваенных і ваенна-прамысловых аб'ектаў, а яго кошт складае блізу 15 млн даляраў.