BE RU EN

У Беларусі прадаюць сонечную электрастанцыю

  • 1.03.2024, 16:11

Кошт - 80 000 000 рублёў.

Заўсёды марылі аб уласнай электрастанцыі? Тады для вас ёсць добрая навіна: у Магілёўскай вобласці, недалёка ад аграгарадка Рэчыца (не блытаць з аднайменным райцэнтрам), з аўкцыёну прадаецца цэлая сістэма з сонечных батарэй, паведамляе «Онлайнер».

Сонечную электрастанцыю забралі за пазыкі ў папярэдняга ўладальніка - кампаніі ТАА «Салар Лэнд». На маёмасць накладзены арышт і судовая забарона на здзяйсненне рэгістрацыйных дзеянняў. Некаторыя элементы комплексу ўсё яшчэ знаходзяцца ў закладзе.

Сам аб'ект адключаны ад дзяржаўнай энэргетычнай сеткі амаль чатыры гады таму. З таго часу працаздольнасць абсталявання не правяралася, сказана ў аб'яве.

Стартавая цана сонечнай электрастанцыі – 79.751.000 рублёў. Пазмагацца за лот можна будзе 14 сакавіка.

Апошнія навіны