У польскім Шчэціне аўтамабіль на высокай хуткасці заехаў у натоўп людзей
- 1.03.2024, 20:45
Пацярпелі 17 чалавек.
Сёння, 1 сакавіка, блізу 15:30 легкавы аўтамабіль на высокай хуткасці заехаў у групу людзей на плошчы Радла ў польскім Шчэціне, паведамляе gs24.pl
Як паведамляюць відавочцы, Ford Focus на вялізнай хуткасці выехаў на пешаходны пераход і збіў людзей. Поле гэтага кіроўца з месца здарэння ўцёк і пазней пратараніў яшчэ тры аўтамабілі. Пазней кіроўцу затрымалі відавочцы і перадалі паліцыі.
Паводле звестак прадстаўніка супрацьпажарнай службы, усяго пацярпелі 17 чалавек. Сярод іх – шасцёра дзяцей.
Рух у раёне аварыі перакрыты. Паліцыянты высвятляюць прычыны і акалічнасці ДТЗ.