BE RU EN

«Вашынгтон» Протаса перамог у «Філадэльфіі»

  • 2.03.2024, 13:03

Беларускі форвард правёў на лёдзе больш за 16 хвілін.

У рэгулярным чэмпіянаце НХЛ прайшлі чарговыя матчы. «Вашынгтон» на хатняй пляцоўцы быў мацнейшы за «Філадэльфію» - 5:2, піша hockey.by.

Беларускі форвард Аляксей Протас гуляў у трэцім звяне з Конарам Макмайклам і Энтані Мантай і правёў на пляцоўцы 16 хвілін 40 секунд (22 змены), з іх 02:23 - у меншасці. За гэты час Протас выканаў 3 кідкі ў браму, 2 - пудла, ужыў 1 сілавы прыём, здзейсніў 2 перахопы. Аляксей скончыў сустрэчу з «-1» у графе карыснасці.

Усяго ў сезоне ў форварда 26 (5+21) балаў у 58 сустрэчах.

Апошнія навіны