BE RU EN

Памёр вядомы беларускі скульптар Ігар Голубеў

  • 2.03.2024, 16:42

Вы дакладна бачылі яго працы.

Ва ўзросце 62 гадоў памёр беларускі скульптар Ігар Голубеў. Пра гэта паведамілі ягоныя сябры ў сацыяльных сетках.

Голубеў – ураджэнец Віцебска. Ён быў сябрам Беларускага саюза мастакоў.

Скульптар вядомы як стваральнік некалькіх помнікаў вядомым гістарычным асобам Беларусі: Уладзіміру Караткевічу ў Воршы, Язэпу Драздовічу ў Менску (гэта была яго першая праца ў 1993 годзе), Напалеону Ордзе ў Іванаве, Еўфрасінні Полацкай у Полацку і Менску, Васілю Цяпінскаму і Сымону Буднаму ў дворыку БДУ.

На плошчы Незалежнасці ў Менску, каля Чырвонага касцёла, таксама ўстаноўлена яго манументальная скульптурная кампазіцыя «Арханёл Міхаіл, які перамагае змея». Гэтую скульптуру майстар лічыў «самай улюбёнай і дарагой сэрцу».

Апошнія навіны