BE RU EN

Турцыя перастала пускаць праз Басфор караблі РФ са збажыной і зброяй

  • 3.03.2024, 17:01

У расейскага флоту ўзніклі сур'ёзныя праблемы.

У Расеі ўзніклі праблемы з праходам некаторых суднаў праз Басфор.

Пра гэта паведамляе маніторынгавая група «Крымскага ветру».

Так, балкер GRUMANT ужо 3 дні тырчыць перад Басфорам, мяняе месцы стаянкі. 28 лютага судна загружалася ў Севастопалі крадзеным украінскім збожжам, сышло ў той жа дзень прыблізна з грузам 20 000 тон.

Балкер ZAFAR перад Басфорам знаходзіцца 2-і дзень. Гэтае судна 25 лютага вывелі з порта Севастопаля два буксіры пасля загрузкі 35 800 тон крадзенага збожжа.

Варта адзначыць, што праз пратоку не змаглі прайсці два вайсковыя транспарты. Расейскія вайсковыя транспарты YAZ і SPARTA IV, якія перавозяць з Сірыі зброю і боепрыпасы, увечары 26 лютага развярнуліся на 180 градусаў і пайшлі на поўдзень. На 2 сакавіка YAZ знаходзіцца ў сірыйскім порце Тартус, дзе SPARTA IV – невядома.

Меркавана, Турцыя праз два гады пасля пачатку вайны РФ супраць Украіны пачала рэагаваць на ўтоеныя перавозкі зброі і крадзенага збожжа.

Апошнія навіны