Праца на апярэджанне
- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «РУССКИЙ ДЕКАДАНС»
- 4.03.2024, 17:34
Нават крамлёўскія прапагандысты здзекуюцца з «Арматы».
Часам расейская прапаганда выдае проста геніяльныя каментары. Сапраўды, навошта адпраўляць у бой танк, на распрацоўку і вытворчасць якога выдзяляліся мільярды рублёў, яго ж могуць падбіць. Няхай лепш стаіць у ангары і радуе вока. Нават праўладныя каналы здзекуюцца з «Арматы», называючы яе першым у свеце нябачным танкам.
І што самае парадаксальнае, у той жа час прапагандысты працягваюць сцябацца з «Абрамсаў». Маўляў, ужо другую амерыканскую машыну падбілі УС РФ ва Украіне. Яны гараць! Атрымліваецца, Мінабароны РФ працуе на апярэджанне.
Нельга знішчыць тое, чаго няма.
Тэлеграм-канал «Русский декаданс»