Bild: УСУ ўтрымліваюць абарону ўздоўж рэк у раёне Аўдзееўкі
- 4.03.2024, 20:05
На гэты час пад кантроль расейскіх акупантаў перайшлі тры вёскі.
Украінскія вайскоўцы з цяжкасцю трымаюць абарону ўздоўж вадаёмаў на захад ад Аўдзееўкі. Такое меркаванне выказаў эксперт Bild у аналізе адкрытых звестак Юльян Рэпке.
Ён ужо паведамляў, што УСУ выбудавалі абарону па лініі Бердычы – Сямёнаўка – Арлоўка – Тоненькае. Там размешчаныя сажалкі і невялікія рэкі, якія зручна абараняць. На гэты час, паводле звестак Рэпке, пад кантроль расейскіх акупантаў перайшлі Бердычы, часткі Арлоўкі і Тоненькага.
– Гэта азначае, што гэтая лінія абароны, якую УСУ правялі праз тры вёскі і прыродныя перашкоды ў выглядзе сажалак, утрымліваецца толькі часткова. Ва ўсіх трох сёлах прадаўжаюцца баі. Гэта значыць, што УСУ не хочуць у нейкі момант адысці адтуль без бою, як гэта было ў Стэпавым, Ластачкіна, Северным і той самай Аўдзееўцы, але спрабуюць адважна трымаць фронт, любым коштам спыніць расейцаў і не даць ім захапіць гэтыя сёлы, – выказаўся Рэпке.