BE RU EN

Дроны атакавалі нафтабазу ў Белгарадскай вобласці РФ: успыхнуў магутны пажар

  • 5.03.2024, 10:36

На месца едзе пажарны цягнік.

У Расеі раніцай 5 сакавіка заявілі аб новых выбухах. Са звестак расейскіх крыніц, БпЛА атакавалі Губкінскую нафтабазу ў Белгародскай вобласці.

Пасля прылётаў на аб'екце пачаўся пажар. Пра гэта пішуць расейскія СМІ.

«Губкінская нафтабаза атакаваная БПЛА ў сяле Доўгае ў Белгарадскай вобласці. На тэрыторыі прадпрыемства пачаўся пажар», - паведамляе адно з расейскіх выданняў са спасылкай на крыніцы.

Пацвердзілі факт выбуху і пажар і ўлады Белгарадскай вобласці.

«Пасля выбуху зафіксаваны пажар на інфраструктурным аб'екце. Пацярпелых няма. Аператыўныя і аварыйныя службы працуюць на месцы. Усе абставіны здарэння высвятляюцца», – заявіў губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў.

Пажар, які ўспыхнуў на аб'екце, расейскія паблікі характарызуюць як «вельмі магутны».

«На Губкінскай нафтабазе гараць два рэзервуары. Апошні раз аб'ект атакавалі 15 лютага. Сур'ёзных пашкоджанняў тады не было», - адзначае адзін з Telegram-каналаў.

Іншы паблік сцвярджае, што агнём ахоплены адзін рэзервуар.

«У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. На месца ідзе пажарны цягнік», – адзначана ў паведамленні.

Апошнія навіны