BE RU EN

У менскім тэатры ўпершыню за 38 гадоў змяніўся кіраўнік

  • 5.03.2024, 10:41

Што пра яго вядома?

Галоўным рэжысёрам сталічнага Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек стаў Яўген Карняг. Інфармацыя аб гэтым з'явілася ў сацыяльных сетках установы. Загад аб прызначэнні набыў моц 1 сакавіка.

Яўген Карняг нарадзіўся ў 1983 годзе ў Менску. Атрымаў адукацыю ў Беларускай акадэміі мастацтваў як актор тэатра лялек і два гады працаваў паводле спецыяльнасці.

Ужо падчас навучання ў Акадэміі мастацтваў захапіўся харэаграфіяй і пластыкай і заняўся пастаноўкай невялікіх харэаграфічных эцюдаў, якія ляглі ў аснову першага спектакля C'est la vie. Exercices pres du baton (2004). Атрымаў вядомасць дзякуючы спектаклю "Не танцы".

У 2010-м арганізаваў уласны калектыў - KorniagTHEATRE.

З сярэдзіны дзясятых гадоў часцей ставіць у дзяржаўных калектывах. У менскім РТБД ідуць яго “Бетон”, “Пачупкі”, “Шлюб з ветрам” і “Забалоцце”. У тэатры лялек - "Інтэрв'ю з ведзьмамі" і "Цыдулкі юнага лекара".

З'яўляецца адной з ключавых фігур у сучасным беларускім тэатры.

Папярэднікам Карнягі на пасадзе галоўнага рэжысёра Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек быў легендарны Аляксей Ляляўскі, якому не працягнулі кантракт у ліпені 2023 года. Ён узначальваў калектыў (з невялікім перапынкам) з 1986-га. А да гэтага, у 1956–1986 гадах тэатр узначальваў ягоны бацька, Анатоль Ляляўскі.

Апошнія навіны