BE RU EN

«Месца на 100 аўто бліжэй прадаюць за $80»

  • 5.03.2024, 12:51

Беларусы расказалі аб сітуацыі на мяжы з Польшчай.

Беларусь звязвае з ЕЗ толькі чатыры пункты пропуску, пасля нядаўняга закрыцця Літвой яшчэ двух КПП.

Больш за 12 гадзін беларусы на легкавіках стаяць у чарзе каля пункта пропуску "Берасце" (польскі "Тэрэспаль"). Сітуацыяй на месцы падзяліўся чытач Tochka.by.

“Пад'ехалі да чаргі 4 сакавіка а 21:00 па Менску. На 8:30 5 сакавіка не даехалі нават да назапашвальніка», - паведаміў адзін з аўтамабілістаў.

Расцягнулася чарга на тры кіламетры. Са звестак ДПК на 10 раніцы 5 сакавіка перад КПП стаяць 340 легкавікоў і 13 аўтобусаў.

На чарзе ўмудраюцца нажывацца мясцовыя жыхары. Яны прадаюць месца на 100 аўто бліжэй за $80.

Апошнія навіны