Знішчэнне «Сяргея Котава»: у ГУР назвалі колькасць ліквідаваных расейцаў
- 5.03.2024, 17:35
Частку экіпажа акупанты змаглі эвакуяваць.
У выніку знішчэння ўкраінскімі сіламі патрульнага карабля Чарнаморскага флоту РФ «Сяргей Котаў» знішчаныя 7 чальцоў экіпажа і яшчэ 6 параненыя, паведамілі ў Галоўнай управе выведкі Мінабароны Украіны.
У выніку паразы дронамі расейскі карабель затануў, з прычыны чаго знішчаныя 7 чалавек, 6 былі параненыя і яшчэ 52 чальцы экіпажа эвакуяваныя, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».
Удакладняецца, што місія ГУР адбылася ў супрацоўніцтве з Вайскова-Марскімі Сіламі УСУ і пры падтрымцы Міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны. У выніку ўдару марскімі дронамі Magura V5 расейскі карабель праекта 22160 «Сяргей Катоў» атрымаў пашкоджанні кармы, правага і левага бартоў.
Таксама падкрэсліваецца, што агнявая параза «Котава» адбылася ў тэрытарыяльных водах Украіны, недалёка ад Керчанскай пратокі, кошт патопленага карабля складае блізу $65 млн.