«Слава Украіне! Жыве Беларусь!»: за якія каментарыі затрымалі падпалкоўніка ПДВ, які памёр у берасцейскім СІЗА
- 10.04.2024, 19:44
Аляксандр Кулініч пісаў аб акупацыі Беларусі Расеяй і выказваў падтрымку Украіне.
Падпалкоўніка запасу Аляксандра Кулініча затрымалі 29 лютага ў Берасці. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. З таго часу ён знаходзіўся ў СІЗА і чакаў суда, які меўся адбыцца 16 красавіка. Аднак за тыдзень да яго, 9 красавіка, мужчына сканаў.
Кадры затрымання мужчыны праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі 1 сакавіка, піша «Вясна».
Таксама ў гэтым сюжэце паказалі каментары, за якія мужчыну прыйшлі затрымліваць з дзясятак сілавікоў у поўным абмундзіраванні.
Беларус пісаў аб акупацыі Беларусі Расеяй і выказваў падтрымку Украіне.