Накаўт для Пуціна
- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
- 11.04.2024, 9:02
Адной пастановай абрынулі ўсю крамлёўскую прапаганду.
Пастанова Еўрапейскага суда, які задаволіў пазоў Міхаіла Фрыдмана і Пятра Авэна, выклікала разгубленасць і незадавальненне сярод некаторых крытыкаў Пуціна.
Але насамрэч яны мусілі б радавацца. Гэта моцны ўдар па пуцінскай прапагандзе з яе "на Захадзе ўсё гэтак жа, як у нас, і суды там такія ж палітызаваныя". Наглядна паказана - гэта не так.
Уявіце сабе, што ў нас у краіне Вярхоўны суд прыме пастанову «супраць поўсці» Крамля, нечакана пастанавіць, што пастанова аб асуджэнні, скажам, Уладзіміра Кара-Мурзы, незаконная.
Гэта магчыма? Ці ёсць у Расеі хоць адна судовая пастанова аб значнай палітычнай справе, якая супярэчыць лініі Крамля?
Не. А у Еўропе ёсць. Таму што там ёсць суд, а ў нас у краіне - дадатак да меркавання начальства. Даведзена пасатнановай аб справе Фрыдмана-Авэна.
Еўрапейскі суд адной сваёй пастановай накаўтаваў пуцінскую прапаганду.
Тэлеграм-канал «СерпомПо»