BE RU EN

Беларус адкрыў у Варшаве пункт з дзіўным фастфудам

  • 11.04.2024, 9:46

Што ён гатуе?

Як распавёў «Белсату» беларус Зміцер Папоў, ва ўласным бізнэсе ён з 1993 года. У Менску ён займаўся арганізацыяй канцэртаў, мастацкіх выстаў, стварэннем мастацкіх галерэй. У гэтым яму дапамагала жонка Вольга Кліп.

Пераехаўшы год таму ў Варшаву з жонкай і чатырма дзецьмі (усяго ў героя іх шэсць, з іх старэйшы сын - палітвязень), са слоў Зміцера, ён зразумеў, што працягнуць дзейнасць у тым жа кірунку лёгка не атрымаецца, і надумаў паспрабаваць сябе ў нейкіх іншых справах.

«У 52 гады я зразумеў, што не так лёгка знайсці сабе месца, працуючы на якім можна забяспечыць сваю сям'ю. … Лёс мяне занёс на рынак. …Я надумаў сумясціць свае папярэднія веды, стравы, якія шмат гадоў гатаваў для сяброў і знаёмых, з іншымі кухнямі і прыдумаў такую штуку як «Trzy Rogi» («Тры рогі»)», - распавядае Зміцер і тлумачыць, што адкрыў на рынку пункт, дзе гатуе тушанае мяса з гароднінай па рэцэптах розных краін свету. Толькі тушыць ён яго не ў збанку, а ў спецыяльным бездражджавым цесце.

Са слоў Зміцера, рэцэпт ягонай стравы просты.

Наразаюцца гародніна, мяса, дадаюцца спецыі па рэцэптах розных краін свету. Усё гэта разам змешваецца. Раскочваецца цеста. У яго выкладваецца сумесь у форме трыкутніка і залепваецца. Затым змяшчаецца на адну гадзіну ў духоўку. Пасля гатавання змазваецца маслам.

Апошнія навіны