Шродэр саступіў у судзе праз інтэрв'ю Навальнага
- 11.04.2024, 10:13
Цяпер экс-канцлеру Нямеччыны давядзецца несці выдаткі ў шматгадовай судовай спрэчцы.
Зямельны суд Гамбурга адхіліў пазоў былога канцлера Нямеччыны, сябра Пуціна Герхарда Шродэра да газеты Bild, які той падаў праз інтэрв'ю загінулага расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, паведамляе само нямецкае выданне.
Гаворка ідзе пра інтэрв'ю 2020 года, у якім расейскі палітык назваў экс-канцлера «хлопчыкам на пабягушках у Пуціна, які абараняе забойцаў».
Таксама Навальны дапусціў, што былы канцлер атрымлівае «таемныя выплаты» ад расейскіх уладаў, падкрэсліўшы, што гэта яго асабістая думка.
Шродэр не стаў судзіцца з самім Навальным, але запатрабаваў ад Bild не распаўсюджваць «неабгрунтаваныя сцвярджэнні». Ён таксама пагражаў пазовам іншым выданням, якія будуць перадрукоўваць фрагменты інтэрв'ю.
Як адзначае Bild, пазоў быў адхілены 8 сакавіка. Цяпер, калі выйшаў тэрмін падачы апеляцыі, пастанова ўвайшла ў законную сілу, і Шродэру давядзецца несці выдаткі за шматгадовую судовую спрэчку.
Герхард Шродэр займаў пасаду канцлера Нямеччыны з 1998 да 2005 год. Пасля адстаўкі ён узначаліў раду дырэктараў кампаніі-аператара праекта «Паўночны струмень». З верасня 2017 да траўня 2022 года Шродэр быў старшынём рады дырэктараў «Раснафты». Захо