Беларускаму журналісту патрэбная ваша дапамога
- 11.04.2024, 12:49
Вадзім Доўнар мае патрэбу ў перасадцы жыццёва важнага органа.
Беларускі Вадзім Доўнар, які жыве ва Украіне, мае патрэбу ў дапамозе. Год таму Вадзіму паставілі дыягназ, лячэнне якога патрабуе трансплантацыю пячонкі.
Аперацыю правядуць у Польшчы паводле страхоўкі ў жніўні-верасні. Але праблема ў тым, што Вадзім страціў працаздольнасць і мае патрэбу ў штодзённым медыцынскім абслугоўванні, каб захаваць працу іншых жыццёва важных органаў.
Вадзім Доўнар - вядомы беларускі журналіст. Ён нарадзіўся ў 1976 годзе ў Менску, скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у БДГ (Беларуская дзелавая газета), на Радыё Рацыя, у Беларускай газеце, на ўкраінскім тэлеканале ATR і ў іншых вядомых выданнях.
Удзельнічаў у Майдане і ў блакадзе Крыма ў Чангары. Апошнім часам Вадзім быў адміністратарам тэлеграм-канала Мікалая Аўтуховіча “Да Волі”.
Дапамагчы Вадзіму Доўнару можна праз спасылку.