BE RU EN

Беспілотнікі ўпершыню атакавалі расейскую Мардовію

  • 11.04.2024, 14:16

Падрабязнасці.

Уночы ў чацвер, 11 красавіка, два беспілотнікі ўпершыню атакавалі Рэспубліку Мардовію ў РФ, паведамляе расейскі Telegram-канал Astra.

Адзначаецца, што аб нападзе двух БПЛА заявіў кіраўнік Рэспублікі Мардовія Арцём Здунаў.

Паводле ягоных слоў, сілам СПА нібыта ўдалося знішчыць абодва дроны.

Здунаў таксама дадаў, што пацярпелых у выніку атакі няма.

Раней Міністэрства абароны Расеі заявіла аб нібыта знішчэнні 12 беспілотнікаў над шасцю абласцямі краіны.

У расейскім абаронным ведамстве заявілі, што над Курскай і Тамбоўскай абласцямі збілі па тры дроны, над Белгародскай вобласцю і Мардовіяй - па два, яшчэ па адным - над Бранскай і Ліпецкай абласцямі.

Апошнія навіны