BE RU EN

Ва Украіне заклалі еўракалею з ЕЗ у Ужгарад

  • 11.04.2024, 20:33

На чарзе яшчэ два гарады.

Ужгарад стане першым абласным цэнтрам Украіны, які будзе злучаны еўракаляінай з Еўропай. На чарзе – Львоў і Чарнаўцы.

Пра гэта паведамляе Telegram прэм'ер-міністра Украіны Дзяніса Шмыгаля.

«Сёння ў Закарпацці пачынаем праект будаўніцтва еўрапейскай каляіны Чоп – Ужгарад. Гэта дазволіць запусціць прамыя чыгуначныя зносіны паміж Ужгарадам і Венай, Браціславай, Кошыцэ, Будапештам, Прагай, Бухарэстам, Дрэздэнам і Бялградам», – паведаміў Шмыгаль.

Паводле ягоных словаў, рэалізацыя праекту створыць у Ужгарадзе транспартны хаб, які забяспечыць зручную і хуткую перасадку пасажыраў паміж цягнікамі шырокіх шляхоў і цягнікамі краінаў ЕЗ.

Будаўніцтва гэтай еўракаляіны будзе фінансавацца за кошт грантавых сродкаў ЕЗ, атрыманых «Укрзалізныцай» у рамках праграмы Connecting Europe Facility.

«У найбліжэйшай будучыні плануем за кошт сродкаў ЕЗ рэалізаваць аналагічныя праекты са Львова і Чарнаўцоў», – дадаў прэм'ер.

Апошнія навіны