УСУ ліквідавалі чэмпіёна Расеі ў боксе
- 12.04.2024, 7:49
На харкаўскім кірунку.
19-гадовы майстар спорту ў боксе і пераможца ўсерасійскіх спаборніцтваў 2023 года Станіслаў Лукін быў ліквідаваны УСУ на харкаўскім кірунку. Ураджэнец Старога Аскола (Белгарадская вобласць) у пачатку лютага пайшоў добраахвотнікам, каб "дапамагчы мабілізаванаму бацьку", піша obozrevatel.com.
17 сакавіка баксёра, які быў неаднаразовым пераможцам і прызёрам усерасійскіх і рэгіянальных турніраў, цяжка паранілі. Ён праваляўся 11 дзён у коме і 28 сакавіка не прыходзячы ў прытомнасць памёр ад чэрапна-мазгавой траўмы.
Як перадаюць расейскія Telegram-канал, перад пахаваннем яму «зашылі твар пасля аскепкаў».
Адзначым, што Лукін за заслугі ў 2023 годзе ўзнагародзілі прэміяй мэра Старога Аскола.
Фатаграфію баксёра размясцілі на плакаце «Спартыўны гонар Старога Аскола - 2023».