Bloomberg: Наступныя два месяцы будуць вызначальнымі ў вайне
- 12.04.2024, 11:12
На фронце рыхтуецца нешта большае.
Прасоўванне войскаў РФ уздоўж лініі фронту і пастаянныя ракетныя ўдары па энэргетычнай інфраструктуры Украіны - падрыхтоўка да нечага большага, упэўненыя экспэрты.
Украіна зараз адчувае вострую нястачу боепрыпасаў і жывой сілы, каб ахапіць усе 1200 км лініі фронту, піша Bloomberg.
Калі сітуацыя не змяніцца, то лінія фронту можа ўпасці і войска РФ пачне прасоўванне ўглыб краіны, менавіта таму бліжэйшыя два месяцы стануць самымі цяжкімі для Украіны.
Больш за ўсё дастаецца жыхарам Харкава. Пры гэтым Крэмль моцна спадзяецца на прыгнечаны псіхалагічны стан жыхароў горада: нібыта яны могуць проста пакінуць Харкаў напярэдадні вялікага наступу.
Пры гэтым большасць вайсковых экспэртаў мяркуюць, што горад будзе складана захапіць для войска РФ.
Толькі ў 2024 годзе РФ можа атрымаць да 6 млн набояў як за кошт замежных паставак, так і за кошт уласнай вытворчасці.
З аднаго боку, шэраг амерыканскіх палітыкаў мяркуе, што лінія фронту не ўпадзе так хутка. Але іншая згодна з тым, што маральны дух украінцаў моцна падарваны.
Цяпер як ніколі Украіна ўразлівая перад ракетнымі ўдарамі з боку РФ. Вораг актывізаваўся па ўсёй лініі фронту, а мэта №1 - захоп Часовага Яра.