BE RU EN

Украінскі дэсант высадзіўся ў Казацкіх Лагерах

  • 12.04.2024, 9:11

Z-ваенкар выдаў сакрэтную інфармацыю.

Учора, 11 красавіка, позна ўначы Z-ваенкар Трынаццаты, ён жа Ягор Гузенка апублікаваў, а пасля выдаліў допіс аб тым, што ў раёне Казацкіх Лагераў на левым беразе Херсоншчыны высадзіўся ўкраінскі дэсант, перадае dialog.ua.

Паводле ягоных слоў, украінскія марскія пяхотнікі здолелі вызваліць некалькі вуліц і ліквідаваць расейскіх "абаронцаў" населенага пункта, інфармуе канал Supernova+.

Аднак праз 20 хвілін расейскі вайковы карэспандэнт допіс выдаліў.

Тым часам аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны пішуць аб тым, што супраціўнік мае пэўныя поспехі ў раёне Крынак.

Кадры з геалакацыяй ад 11 красавіка паказалі пасоўванне варожых войскаў у Крынках.

Таксама кадры з геалакацыяй паказалі актыўнасць варожага войска ў паўднёвай частцы Вялікага Пацёмкінскага вострава (на поўнач ад Голай Прыстані).

Пры гэтым у прэс-службе АК «Поўдзень» паведамляюць, што звычайна УСУ пры кожным новым нападзе ворага нясе страты да 60%.

Апошнія навіны