BE RU EN

Дрон ударыў па будынку «Газпрама» ў расейскім Белгарадзе

  • 12.04.2024, 12:12

Фасад пашкоджаны.

У расейскім Белгарадзе раніцай 12 красавіка заявілі аб нападзе БПЛА на будынак "Газпрома". З прычыны ўдару нібыта паранены два чалавекі.

Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што горад «зазнаў напад УСУ з дапамогай БПЛА самалётнага тыпу». Расейскія СМІ апублікавалі фота і відэа наступстваў прылёту, заявіўшы, што атаку зазнаў будынак «Газпрама».

Са слоў губернатара, дрон рэзнуўся ў «адміністрацыйны будынак рэсурсазабяспечвальнага прадпрыемства».

Гладкоў сцвярджае, што з прычыны выбуху нібыта пацярпелі два чалавекі: адзін мужчына атрымаў аскепкавае раненне нагі, другі – аскепкавыя раненні рук і ног, іх шпіталізавалі.

Апошнія навіны