BE RU EN

У Беларусі за каментары затрымалі ўраджэнца Львова

  • 12.04.2024, 12:39

«Абразіў» расейскіх вайскоўцаў.

Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым за «абразлівыя» каментары на адрас расейскіх вайскоўцаў грамадзянінам Украіны, піша mediazona.by.

На відэа мужчына кажа, што нарадзіўся ў Львове. У тэлеграме пісаў «абразлівыя» каментары на адрас расейскіх вайскоўцаў. Аўтары паста паведамілі, што ўкраінца затрымалі паводле артыкула аб распальванні варожасці (артыкул 130 КК).

У якім статусе знаходзіцца затрыманы - невядома.

ЗАТРЫМАННЕ ЎРАЖЭНЦА ЛЬВОВА. СКРЫНШОТ ВІДЭА СІЛАВІКАЎ

Апошнія навіны