BE RU EN

На Гомельшчыне важным працаўнікам дзяржсектара забаранілі звальняцца без дазволу выканкамаў

  • 12.04.2024, 15:08

Прыгоннае права вяртаецца?

Дзяржаўныя структуры Гомельскай вобласці атрымалі абноўленыя інструкцыі аб парадку звальнення і кадравых перамяшчэннях работнікаў. Нормы "кадравага забеспячэння" былі распрацаваныя ў 2022-2023 гадах. Цяпер мясцовыя органы ўлады патрабуюць ад дзяржпрадпрыемстваў і арганізацый іх няўхільнага захавання.

У дакументах, якія апынуліся ў распараджэнні «Флагштока»

Райвыканкамы павінны ўзгадняць звальненні паводле пагаднення старон і перавод работнікаў, якія займаюць такія пасады, а таксама "спыненне працоўных стасункаў з маладымі спецыялістамі ў дыскрэдытацыйных абставінах звальнення, у выпадку, калі іншыя меры дысцыплінарнага спагнання і ўздзеяння не могуць быць выкарыстаныя з улікам цяжкасці ўчыненай дысцыплінарнай правіннасці".

Гэта значыць, што кіраўнікі арганізацый перад тым, як звольніць работніка паводле пагаднення старон, абавязаны звярнуцца ў райвыканкам з просьбай узгадніць звальненне, загадзя падабраўшы кандыдатуру для замяшчэння пасады звольненага спецыяліста і прыклаўшы даведкі з біяграфіяй на абодвух работнікаў.

Асобныя інструкцыі былі распрацаваныя і для райвыканкамаў. Старшыням устанавілі штотыднёвы «кадравы дзень». Пасля атрымання хадайніцтва ад арганізацыі аб узгадненні звальнення работніка райвыканкам абавязаны разгледзець яго на працягу сямі дзён.

У дакументах адзначаецца, што «пытанне ўзгаднення звальнення разглядаецца камісійна з абавязковым удзелам намесніка старшыні выканкама, які курыруе адпаведную галіну».

Апошнія навіны