BE RU EN

ДАІ Менска назвала новы адрас для здачы тэарэтычнага іспыту на пасведчанне кіроўцы

  • 12.04.2024, 18:12

У будынку на адрас Сямашкі, 17 рамонтныя працы.

У Дзяржаўтаінспекцыі папярэдзілі менчукоў пра новы адрас для здачы тэарэтычнага іспыту на пасведчанне. Падрабязнасці агучылі ў прэс-службе УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

У паведамленні сказана, што з прычыны правядзення рамонтных работ у будынку МЭА ДАІ ГУУС Менгарвыканкама, размешчанага на вуліцы Сямашкі, 17, з 16 красавіка 2024 года афармленне заявы на выдачу пасведчання кіроўцы, здача тэарэтычнага іспыту (як асобна, так і групамі), фатаграфаванне, пробнае тэставанне па Правілах дарожнага руху будзе праводзіцца на праспекце Дзяржынскага, 3, кабінет 211. Размова ідзе пра будынак УДАІ ГУУС Менгарвыканкама. Уваход ажыццяўляецца з тарца будынка.

У ведамстве звярнулі ўвагу на тое, што запіс на практычны экзамен, а таксама афармленне дамоваў на выдачу аўто, выдача ўжо гатовых пасведчанняў кіроўцы пасля здачы кваліфікацыйнага экзамену будуць праводзіцца па наступным адрасе: вул. Сямашкі, 17, корпус №2.

Апошнія навіны