У Дубровенскім раёне цягнік збіў жанчыну
- 12.04.2024, 18:24
Яна ішла ўздоўж шляхоў заблізка да рэек.
У Дубровенскім раёне цягніком смяротна траўмаваная жанчына, паведаміў набліжаны да МУС тэлеграм-канал.
Здарэнне адбылося ў ноч на 12 красавіка каля вёскі Засценкаў. Тут хуткасны пасажырскі цягнік збіў 57-гадовую жанчыну. Устаноўлена, што яна ішла ўздоўж чыгуначных шляхоў у непасрэднай блізкасці ад цягніка.
Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына памерла на месцы здарэння.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.